На віртуяльным аўкцыёне прадаецца архіў беларускага святара

архіў Зайца
На лоце віртуяльнага аўкцыёна выстаўлены архіў каталіцкага святара, які яго ўладальнік з Полацка апісвае як “60 аркушаў перапіскі каталіцкага святара», не пазначаючы імя аўтара.

На частцы старонак архіва выразна бачны подпіс: «Баляслаў Заяц».

Айцец Баляслаў Заяц, нараджэнец Польшчы, які атрымаў святарскія пасвячэнні ў 1942 годзе, пасля Другой сусветнай вайны, калі пачаліся масавыя арышты святароў, хаваўся ў Браславе, пазней у Слабодцы і Плюсах, а таксама ў Літве.

«Хаваючыся, святар адпраўляў святыя Імшы, а імшальныя стыпендыі аддаваў сёстрам эўхарысткам і людзям, якія яго хавалі. Ён выйшаў з укрыцця 27 ліпеня 1953 года і быў арыштаваны на кароткі тэрмін», – распавядае гісторык, кандыдат гістарычных навук Кацярына Лаўрыненка.

Пазней святар служыў у вёсцы Ідолце ў Мёрскім раёне, памёр у 1984 годзе, пахаваны на могілках у Мілашове.

Архіў утрымлівае перапісаны ад рукі верш на рускай мове «Дзям’ян, ці як людзі сталі верыць у Бога» з пазначэннем даты – 3 мая 1955 года.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі