Колькасць мігрантаў у затопленым лагеры ля македонскай мяжы дасягнула 35 тысяч

Македонія, мігрантка
Колькасць мігрантаў, што сабраліся на грэка-македонскай мяжы, 11 сакавіка дасягнула 35 тысяч чалавек.

Толькі ў апошнія двое сутак да македонскай мяжы з Турцыі дабраліся 2 300 уцекачоў і эканамічных мігрантаў. Усе яны спяшаюцца патрапіць на грэцкія выспы да ўступлення ў сілу пагаднення па мігрантах Еўрасаюза і Турцыі пасля таго, як стала вядома аб намеры Эрдагана прыняць толькі тых уцекачоў, якія не перасякуць македонскай мяжы да ўступлення пагаднення ў сілу, паведамляе ru.euronews.com.

Бядотнае становішча мігрантаў, якія сабраліся на мяжы, пагоршылася зацяжнымі ліўнямі, што затапілі намётавы лагер.

Міністр унутраных справаў Аўстрыі Ёхана Мікль-Лейтнер зноў заклікала ўцекачоў пакінуць надзею прайсці балканскім шляаму на поўнач, аднак тыя працягваюць прыбываць.

У ноч на 10 сакавіка чарговая лодка перавярнулася ў Эгейскім моры ля берагоў Турцыі, сярод пяці патанулых бежанцаў з Ірана – 3-месячны дзіця.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі