Лукашэнка сустрэўся з мітрапалітам Паўлам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 сакавіка сустрэўся з мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам. Яны абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння дзяржавы і Беларускай праваслаўнай царквы.
Мітрапаліт Павел вёў гаворку пра будаўніцтва новага комплексу адміністрацыйных будынкаў для БПЦ на тэрыторыі каля будынка Мінскай епархіі.
Кіраўнік дзяржавы ў цэлым пагадзіўся з ініцыятывай гэтага будаўніцтва. Але Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што праект такога духоўнага цэнтр павінен адпавядаць свайму прызначэнню.
Плануецца стварыць для рэалізацыі праекта Царкоўны апякунскую раду, перадае БЕЛТА.
Так як будаўніцтва зойме час, на гэты перыяд для правядзення буйных мерапрыемстваў БПЦ мяркуецца выкарыстаць адзін з комплексаў у Мінску.
У Мінску для гэтага хапае месцаў, сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён таксама сказаў мітрапаліту Паўлу, што ёсць яшчэ шэраг праблем, якія ён гатовы абмеркаваць і вызначыцца, у якім кірунку бакі будуць дзейнічаць.
Размова таксама ішла аб маючай адбыцца сустрэчы прэзідэнта Беларусі з членамі Сінода БПЦ.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У МінДВ адкрылі аддзяленне царкоўнага мастацтва 07.07.2022 15:24
- У Мінску затрымалі пастара царквы «Новы Запавет» і арыштавалі ягоную жонку 07.07.2022 09:00
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)