Маладыя адвентысты сабраліся ў Мінску на трэнінг па відэаздымках

адвентысты, семінар
У Мінску 27-28 лютага праходзіў інтэнсіўны трэнінг па відэаздымках для чальцоў памесных цэркваў адвентыстаў, які стаў працягам пачатага тры гады таму праекта «Like».

Сутнасць праекта – моладзь здымае і выкладвае ў сацсетках відэаролікі на цікавыя тэмы з гледзішча Бібліі. Сёння здымачныя групы склаліся ў Маскве, Бабруйску, Мінску, Гомелі, Брэсце, паведамляе adventist.by.

Трэнінг, задачай якога стала навучанне якасным відэаздымкам, правялі рэжысер хрысціянскага радыётэлецэнтра «Голас Надзеі» Андрэй Лесцяў з Тулы і галоўны рэдактар ​​і тэлевядучая відэаблога “Like” з Масквы Аліяна Дончанка. Майстар-клас правёў відэааператар Максім Богуш з Мінска.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі