Нацбанк: дадатнае сальда знешняга гандлю зменшылася ў чатыры разы

нацбанк

Станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі за студзень склала 111,2 млн даляраў і зменшылася больш чым у чатыры разы ў параўнанні са студзенем 2015 года. Пра гэта кажуць дадзеныя Нацбанка Беларусі.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаў 3 841,2 млн даляраў (падзенне на 12,6%). Пры гэтым экспарт склаў 1 976,2 млн (менш на 18,5%), імпарт – 1 865 млн даляраў (зніжэнне на 5,2%).

Сальда знешняга гандлю па таварах таксама склалася станоўчым – на ўзроўні 6,4 млн даляраў. Таваразварот скараціўся на 15,3% да 3 116 млн даляраў (экспарт тавараў на 21,2%, імпарт – на 8,3%).

Станоўчае сальда знешняга гандлю паслугамі склала 104,8 млн даляраў. Знешнегандлёвы абарот паслуг быў на ўзроўні 725,2 млн, гэта 101,3% да ўзроўню студзеня 2015 года. Экспарт паслуг склаў 415 млн (93,4%), імпарт – 310,2 млн даляраў (114,3%).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі