Стаўкі акцызаў на паліва і тытунёвую прадукцыю выраслі ў Беларусі

азс

У Беларусі павышаны стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы, а таксама на аўтамабільны бензін і дызельнае паліва. Адпаведны ўказ ад 9 сакавіка №92 апублікаваны 11 сакавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Так, акцызы на тытунь павялічаны ў першым паўгоддзі на 50%, на цыгарэты ў залежнасці ад цэнавай катэгорыі – ад 13% да 37%, а на аўтамабільны бензін і дызпаліва – на 50%.

Даные стаўка акцызаў будуць дзейнічаць па 30 чэрвеня 2016 года.

Ўказ у дачыненні да новых ставак акцызаў на бензін і дызельнае паліва ўступае ў сілу праз пяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання, а па іншых пазіцыях – адразу пасля апублікавання.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі