Забойцы сям’і ў Жлобіне атрымалі пажыццёвае зняволенне і 24,5 года

суд 2

Гомельскі абласны суд асудзіў 23-гадовых мужчыну і жанчыну за забойства траіх іх блізкіх сваякоў у Жлобіне ў кастрычніку 2014 года.

Хлопец прысуджаны да пажыццёвага зняволення ў папраўчай калоніі асаблівага рэжыму, а яго саўдзельніца атрымала 24,5 гады калоніі агульнага рэжыму, паведамляе БЕЛТА.

У лесе пад Жлобінам ў згарэлым аўтамабілі былі знойдзеныя парэшткі шлюбнай пары – 53-гадовага мужчыны і 49-гадовай жанчыны – і іх 30-гадовага сына. Як устаноўлена, іх забілі ў іх жа доме, потым цела вывезлі і спалілі ў аўтамабілі.

Забойства здзейснілі малодшы сын загінулых мужа і жонкі і жонка іх забітага старэйшага сына. Прычынай сталі любоўныя адносіны паміж абвінавачанымі. Маладыя людзі вырашылі забіць сваякоў, калі ў гэтай цыганскай сям’і даведаліся пра іх сувязь.

У маладых людзей засталіся малыя дзеці: у жанчыны – двое, у мужчыны – трое. Прысуд у законную сілу не ўступіў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі