Прэзідэнт Сьера-Леонэ заблакаваў легалізацыю абортаў

Афрыка, маці
Прэзідэнт заходнеафрыканскай дзяржавы Сьера-Леонэ Эрнэст Бай Карома 12 сакавіка адмовіўся падпісаць законапраект, які легалізуе аборты.

На думку Каромы, гэтае пытанне павіннае быць вынесенае на рэферэндум, нягледзячы на тое, што законапраект быў аднагалосна ўхвалены дэпутатамі ў снежні, што выклікала пратэсты рэлігійных лідараў, да галасоў якіх прыслухаўся Карома, паведамляе ВВС.

Законапраект дазволіў бы жанчынам перарываць цяжарнасць пры любых абставінах на тэрміне да 12 тыдняў, а таксама на тэрміне да 24 тыдняў у выпадку інцэсту, згвалтавання або па медыцынскіх паказаннях.

Ціск на Карому з патрабаваннем легалізаваць аборты аказваюць міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, уключаючы Human Rights Watch і Amnesty International, а таксама праваабаронцы з Сьера-Леонэ.

Сёння ў Сьера-Леонэ забаронена рабіць аборты па-за залежнасці ад абставінаў.

Паводле ацэнак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у Сьера-Леонэ захоўваецца самы высокі ў свеце паказчык мацярынскай смяротнасці. У мінулым годзе памерлі 1 360 парадзіх з 100 тысячаў жанчын, якія мусілі нараджаць.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі