У Лоеве ўшанавалі памяць расстралянага епіскапа

Лоеў, Літургія
У Лоеве ў Гомельскай вобласці ў праваслаўным Траецкім саборы 10 сакавіка малітоўна ўшанавалі памяць святапакутніка Іаана (Пашына), расстралянага ў 1938 годзе. 90 гадоў таму, з вясны па восень 1926 года, святой, ураджэнец Петрыкава, жыў у Лоеве.

Боскую літургію ўзначаліў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан у саслужэнні сакратара Гомельскай епархіі протаіерэя Георгія Алампіева, благачыннага манастыроў і старшыні гістарычнай камісіі епархіі архімандрыта Амвросія (Шаўцова), духавенства рэгіёна, паведамляе eparhiya.by.

Пропаведзь прамовіў протаіерэй Аляксандр Лапушанскі, які займаецца пошукам звестак пра святароў-пакутнікаў, якія жылі на Гомельшчыне.

Святапакутнік Іаан ў 1923-1926 гадах з’яўляўся епіскапам Мазырскім і Тураўскім, у 2005 годзе пра яго выйшла кніга аўтарства а. Фёдара Крываноса і Гардзея Шчаглова.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі