На 25-гадовым юбілеі царквы “Хрыстос для ўсіх” граў зводны аркестр пяцідзесятніцкіх цэркваў

Салігорск, пяцідзесятнікі
У Салігорску ў царкве пяцідзесятнікаў “Хрыстос для ўсіх” з 21 па 28 лютага праходзілі святочныя служэнні з нагоды яе 25-гадовага юбілею з удзелам шматлікіх гасцей з усёй Беларусі.

28 лютага серыю святочных сходаў завяршыла нядзельная богаслужба з удзелам намесніка біскупа Аб’яднанай царквы ХВЕ ў Беларусі Леаніда Бірука з Мінска, а таксама зводнага сімфанічнага аркестра цэркваў ХВЕ Беларусі з харавой групай мінскай царквы “Благадаць”, паведамляе xn--b1agz2ae.xn--90ais.

Падчас сходу вернікі паглядзелі дакументальны фільм пра гісторыю фарміравання царквы, пра цяжкасці на гэтым шляху і аб іх пераадоленні з дапамогай Бога.

Завяршыла сход пропаведзь намесніка біскупа Леаніда Бірука, які падкрэсліў, што намаганнямі вернікаў сёння царква валодае тэрыторыяй ў 30 сотак, нядзельнай школай, рэабілітацыйным цэнтрам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі