Трагедыя ў Асіповічах: згарэлі маці і двое яе дзяцей

Асіповічы, пажар
У Асіповічах ўначы 13 сакавіка ў прыватным доме ў агні загінула 35-гадовая жанчына і двое яе непаўналетніх дзяцей.

Паведамленне аб тым, што на асіповіцкай вуліцы Кірава гарыць дом, выратавальнікі атрымалі ў 02.18. Калі праз некалькі хвілінаў яны прыбылі на месца, дом і размешчаны побач хлеў гарэлі адкрытым полымем, паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.

57-гадовы гаспадар, які знаходзіўся на вуліцы, паведаміў, што ўнутры аднапавярховага двухкватэрнага дома знаходзяцца яго дачка з двума дзецьмі 16-ці і 9-ці гадоў. Ратавальнікі праз акно праніклі ў пакой, дзе, па словах уладальніка дома, знаходзілася яго дачка з дзецьмі. Дапамагчы ім яны ўжо не маглі: жанчына і дзеці загінулі.

Прычына пажара высвятляецца.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі