У Кот-д’Івуары баевікі расстралялі на пляжы турыстаў
У заходнеафрыканскай дзяржаве Кот-д’Івуар 13 сакавіка на курорце Гран-Басам баевікі напалі на гасцінічны пляж.
Па словах прадстаўніка ваенных Кот-д’Івуара, загінулі 14 турыстаў і два вайскоўцы, таксама застрэленыя шэсць баевікоў. Па словах турыстаў, якія жывуць у гатэлі “Этуаль дзю Сюд”, узброеныя людзі ў масках адкрылі агонь з аўтаматаў па адпачываючым на пляжы, сярод якіх было шмат прыезджых турыстаў, паведамляе Франс-Прэс.
Курорт Гран-Басам, размешчаны на ўсходзе ад сталіцы краіны Абіджана, папулярны сярод заходніх турыстаў і мясцовых жыхароў, нягледзячы на бесперапынны канфлікт паміж паўднёвымі і паўночнымі раёнамі Кот-д’Івуара, пачатак якому быў пакладзены ў 2002 годзе і які доўжыцца дагэтуль.
У краіне прысутнічаюць ісламскія фундаменталісты, звязаныя з “Ісламскай дзяржавай”.
Паводле апошніх паведамленьняў, адказнасць за напад у Гран-Басаме ўзяла на сябе групоўка “Аль-Каіда ў ісламскім Магрыбе”. Яна заявіла пра гэта ў сацыяльных сетках.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)