У Магілёве псіхолаг МНС адгаварыла 18-гадовую дзяўчыну ад суіцыду

дах
У Магілёве 12 сакавіка ў 20.19 у МНС паступіла паведамленне аб тым, што на даху 9-павярховага жылога дома па вул. Габраўскай знаходзіцца падлетак, які збіраецца скончыць жыццё самагубствам.

Па прыбыцці выратавальнікаў да месца выкліку было ўстаноўлена, што на парапеце даху дома знаходзіцца вучаніца 11-га класа, паведамляе БелТА.

Работнікі МНС устанавілі на зямлі “куб жыцця” і па стацыянарнай лесвічнай клетцы падняліся да выхаду на дах. Выхад быў зачынены металічнай кратамі, аднак у іх быў праём, праз які дзяўчына і пралезла на дах. Інспектар-псіхолаг Паса УМНС Алена Грыбанава паднялася на дах дома і ўсталявала псіхалагічны кантакт з падлеткам. У 20.53 дзяўчына спусцілася з даху.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі