Епіскап Антоній здзейсніў Літургію ля прынесенага ў Салігорск абраза з Афона

абраз, Салігорск
У Салігорску 12 сакавіка Боскую літургію ў праваслаўным кафедральным саборы Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ўзначаліў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. У гэты дзень у сабор была ўрачыста ўнесеная хросным ходам копія цудатворнага абраза Божай Маці «Млекакарміцелька», напісаная на гары Афон.

Епіскапу Антонію саслужылі благачынны Салігорскай акругі протаіерэй Мікалай Розаў, сакратар уладыкі протаіерэй Анатоль Івашчук, сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Мікалай Лабынька, часовы настаяцель кафедральнага сабора протаіерэй Рыгор Бяляцкі, клірыкі Салігорскага благачыння, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Па завяршэнні богаслужбы епіскап Антоній і духавенства здзейснілі слаўленне перад абразом Божай Маці «Млекакарміцелька». Вернікам былі раздадзеныя абразкі цудатворнага абраза Божай Маці.

Абраз Маці Божай быў напісаны на Афоне і дастаўлены ў Салігорск пры садзейнічанні беларускіх дабрачынцаў Канстанціна і Алы Шавеляў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі