Мазырскія бібліятэкары арганізавалі цыкл сустрэчаў святароў з дзецьмі

Сяргій Шаўчэнка, Мазыр
У мазырскай цэнтральнай бібліятэцы імя. Аляксандра Пушкіна 11 сакавіка адбылася тэматычная сустрэча “Праваслаўная кніга – шлях да духоўнасці» для сямікласнікаў СШ № 1, прымеркаваная да Дня праваслаўнай кнігі.

Гутарку пра значэнне праваслаўнай кнігі, пра Біблію, аб маральнасці і духоўнасці правёў настаяцель Мікольскага храма протаіерэй Сергій Шаўчэнка. Супрацоўнік мастацкага музея мастацтвазнаўца Тамара Анісімава распавяла аб праваслаўных храмах, паведамляе turov.by.

У гэты ж дзень у бібліятэку да шасцікласнікаў СШ № 9 прыйшоў клірык храма Сергія Раданежскага іерэй Віталь Патапенка з гутаркай «Праваслаўнае дзіцячае чытанне».

У мазырскай дзіцячай бібліятэцы-філіяле ў гэты дзень прайшла гадзіна духоўнасці «Святло кнігі праваслаўнай” з удзелам настаяцеля царквы Увядзення ў храм Багародзіцы протаіерэя Іллі Шытя, які распавёў пра першыя праваслаўныя кнігі на тэрыторыі Беларусі і правёў агляд кніжнай выставы “Святло кнігі праваслаўнай”.

Напярэдадні госцем гарадской бібліятэкі-філіяла № 12 стаў клірык Міхайлаўскага кафедральнага сабора іерэй Сергій Капітан з гутаркай аб духоўным складніку пачатку Посту для кожнага верніка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі