У Дзятлаве супрацоўнікі МНС прыйшлі на набажэнства ля абраза “Неапалімая купіна”

МЧС, Навагрудак
Благачынны праваслаўных цэркваў Дзятлаўскай акругі протаіерэй Мікалай Пінчук 12 сакавіка запрасіў на набажэнства ў храм Перамянення Гасподняга супрацоўнікаў раённага аддзела МНС.

Супрацоўнікі МНС даведаліся пра багатую гісторыю храма, прыклаліся да абразоў, пасля было адслужанае набажэнства ля абраза Божай Маці «Неапалімая Купіна», паведамляе eparhia.by.

У гэты ж дзень курсанты класа МНС слонімскай СШ №10 прыехалі на паломніцкую экскурсію ва Успенскі Жыровіцкі манастыр.

Выпускнік духоўнай семінарыі Кірыл Гардун правёў для іх аглядную экскурсію па мясціне, паказаўшы экспанаты семінарыйскага царкоўна-археалагічнага музея. Сустрэча скончылася наведваннем трапезнай, дзе гасцей чакалі бліны. Арганізаваў паездку клірык Траецкага сабора іерэй Яўген Казук.

У Полацку ў бібліятэцы імя Янкі Купалы ў гэты дзень прайшла сустрэча для навучэнцаў Полацкага кадэцкага вучылішча пад назвай «Прапачэсны Варсанофій Опцінскі і Полацкая зямля».

Старшакласнікі пачулі запіс званоў Опцінай пустыні, убачылі прэзентацыю краявідаў гэтага манастыра, а таксама даведаліся пра жыццё і веру выпускніка Полацкага кадэцкага корпуса Паўла Пліханкова, які стаў пасля вялікім Опцінскім старцам Варсанофіям.

Песні на вершы прапачэснага Варсанофія Опцінскага выканалі пеўчыя царкоўнага хору Пакроўскага храма Яна Гільмуліна і настаўнікі наваполацкай СШ № 11 Вольга Корсак і Наталля Пуляк. Таксама з расповедам пра Опцінскую пустынь выступіў настаяцель Міхайлаўскага храма протаіерэй Аляксандр Шаховіч, паведамляе eparhia992.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі