У трох федэральных землях Германіі ў парламент прайшлі ўльтраправыя

правыя, Германія
У Германіі 13 сакавіка завяршыліся выбары ў мясцовыя парламенты ў трох федэральных землях, якія прынеслі значны поспех антыіміграцыйным партыям.

Ульпраправая партыя «Альтэрнатыва для Германіі» (АДГ) у цэлым атрымала больш за 10% галасоў і цяпер можа фарміраваць свае фракцыі, паведамляе ru.euronews.com.

Найбольшага поспеху правыя дамагліся ў федэральнай зямлі Саксонія-Анхальт, якая да аб’яднання двух Германій уваходзіла ў ГДР. Тут ёй удалося сабраць не менш за 23% галасоў выбаршчыкаў, інакш кажучы, АДГ выйшла на другое месца, саступіўшы толькі Хрысціянска-дэмакратычнаму саюзу Ангелы Меркель.

У зямлі Бадэн-Вюртэмберґ на паўднёвым захадзе Германіі правыя набралі 12,5% галасоў і могуць заняць чацвертае месца пасля «зялёных», ХДС і сацыял-дэмакратаў.

У заходняй зямлі Рэйнланд-Пфальц АДГ набрала 11% галасоў і выйшла на трэцяе месца пасля сацыял-дэмакратаў і хрысціян-дэмакратаў.

Выбары ў парламент праходзяць у Германіі ўпершыню з пачатку міграцыйнага крызісу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі