Кангрэс ЗША прызнаў факт генацыду хрысціян на Блізкім Усходзе
14 сакавіка Кангрэс ЗША аднагалосна прыняў рэзалюцыю, згодна з якой ІДІЛ праводзіць генацыд хрысціян і іншых рэлігійных меншасцяў Блізкага Ўсходу, тым самым прымушаючы адміністрацыю прэзідэнта Абамы прыняць аналагічную рэзалюцыю.
Рашэнне было прынята пасля публікацыі справаздачы, складзенай арганізацыямі «Knights of Columbus» (Рыцары Калумба) і «In Defense of Christians» (У абарону хрысціян) аб злачынствах, якія здзяйсняюцца ў Сірыі і Іраку супраць хрысціян.
Дэпутаты Кангрэса і Сената вырашылі прыняць рэзалюцыю раней вызначанага тэрміна (17 сакавіка), каб прымусіць дзяржаўнага сакратара Джона Кэры і адміністрацыю прэзідэнта прыняць аналагічную рэзалюцыю.
Кангрэс таксама прагаласаваў за стварэнне міжнароднага трыбунала для суду над асобамі, датычнымі да злачынстваў, учыненых рэжымам Башара Асада, ІДІЛ і іншымі групамі.
Прадстаўнік Белага Дома Джош Эрнэст заявіў 14 сакавіка, што рэзалюцыя Кангрэса ніяк не паўплывае на працэс прыняцця рашэння адміністрацыяй. Аналагічную заяву зрабіў прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту.
Па матэрыялах Fox News.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)