У Віцебску на працоўную сустрэчу сабраліся прыходскія сёстры

Віцебск, сястрынствы
У Віцебску на базе Пакроўскага сабора 9 сакавіка адбыўся сход чальцоў гарадскіх праваслаўных прыходскіх сястрынстваў.

Сустрэча пачалася набажэнствам у храме Афанасія Брэсцкага, якое здзейсніў духоўнік сястрынства княгіні Вольгі протаіерэй Павел Пруднікаў, паведамляе vitprav.by.

Перад сёстрамі выступілі кіраўнік аддзела сацыяльнага служэння Віцебскай епархіі іерэй Віктар Гляд і старэйшая сястра сястрынства княгіні Вольгі Іна Касцюковіч.

У Маларыце выкладчыкі нядзельных школаў абмеркавалі метадычную базу працы

У Маларыце на базе Мікалаеўскага прыходу ў гэты дзень прайшоў семінар для выкладчыкаў прыхадскіх нядзельных школаў благачыння з удзелам старшыні аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Брэсцкай епархіі протаіерэя Яўгена Ліхоты і благачыннага Маларыцкай акругі протаіерэя Віктара Паляцілы.

У практычнай частцы семінара выкладчык Людміла Калеснікава правяла адкрыты ўрок «Падрыхтоўчыя тыдні да Вялікага посту. Даравальная нядзеля».

Протаіерэй Яўген Ліхота пазнаёміў удзельнікаў семінара са «Стандартам вучэбна-выхаваўчай дзейнасці, які рэалізуецца ў нядзельных школах Рускай Праваслаўнай Царквы», паведамляе ekklisia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі