Два беларусы, якія па “палітычных матывах” беглі ў Літву, аказаліся крымінальнікамі

граница
У Дзяржпагранкамітэце Беларусі 15 сакавіка паведамілі, што двое беларусаў, якія нібыта па палітычных матывах хацелі  бегчы у Літву, аказаліся крымінальнікамі.

Раней судзімыя мінчане 39 і 42 гадоў у перыяд 10-14 сакавіка некалькі разоў незаконна спрабавалі перасячы мяжу і ладна надакучылі смаргонскім пагранічнікам, паведамілі ў ведамстве.

10 сакавіка яны прыехалі да сябра ў пасёлак Гудагай без дакументаў на права знаходжання ў памежнай зоне, за што іх прыцягнулі да адказнасці.

11 сакавіка яны спрабавалі перасекчы беларуска-літоўскую мяжу, каб незаконна патрапіць у ЕС і «папрасіць палітычнага прытулку», выклікаўшы хвалю інтэрнэт-паведамленняў.

Затым ўжо 14 сакавіка іх зноў затрымалі на мяжы з Літвой. На гэты раз яны трымаліся версіі аб пошуку працы.

Як паведамляе ГПК, на рахунку аднаго іх парушальнікаў судзімасць за разбой, збіццё і пагрозу, другога – за згвалтаванне і крадзеж. Таксама ў іх быў шэраг адміністрацыйных спагнанняў.

«Уцекачоў» пакаралі штрафам у 40 базавых велічынь кожнага.

Чарговая жа незаконная спроба перасекчы мяжу пагражае ім новым крымінальным артыкулам, адзначылі ў Дзяржпамежкамітэце.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі