ІДІЛ страціў амаль чвэрць тэрыторыі ў Сірыі і Іраку
Аналітычнае агенцтва IHS 15 сакавіка апублікавала даклад па сітуацыі на Блізкім Усходзе, у якім гаворыцца, што ў апошнія 14 месяцаў “Ісламская дзяржава” страціла больш за 22% падкантрольных ёй тэрыторыяў у Сірыі і Іраку.
У агульнай складанасці тэрыторыя, на якой ІДІЛ усталяваў так званы ісламскі халіфат, паменшылася на 8%. За гэты час баевікі ІДІЛ пазбавіліся 40% даходаў ад продажу нафты. Экстрэмісты больш не кантралююць сірыйска-турэцкую мяжу, паведамляе ВВС.
За пяць гадоў канфлікта ахвярамі баевікоў ІДІЛ сталі 250 тысяч чалавек. Каб прачытаць іх імёны, спатрэбіцца 19 гадзінаў.
У сірыйскай правінцыі Ідліб працягваюцца баі паміж звязанай з “Аль-Каідай” групоўкай “Фронт ан-Нусра” і атрадам апазіцыйнай “Свабоднай сірыйскай арміі”. Напярэдадні 13 дывізія “ССА” ў раёне горада Мааррет-эн-Нууман адбіла напад джыхадыстаў. “Свабодная сірыйская армія” узяла на сябе абавязальніцтвы па спыненні баявых дзеянняў супраць урадавых войскаў, “Фронт ан-Нусра”, як і ІДІЛ, выключаны з перамоўнага працэсу.
Паводле словаў дзяржсакратара ЗША Джона Кэры, з пачатку абвешчанага 27 лютага перамір’я ўзровень гвалту ў Сірыі знізіўся на 80-90%, у цэлым мірны дагавор выконваецца.
Асаблівую трывогу экспертаў выклікае стан дамбы ў Масуле – адным з найбуйнейшых гарадоў Ірака, падкантрольным ІДІЛ. Па прагнозах адмыслоўцаў, ахвярамі абвальвання дамбы могуць стаць 1, 47 мільёны чалавек. Тэхнічнае абслугоўванне дамбы было спыненае пасля захопу горада баевікамі ІДІЛ ў 2014 годзе.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)