Крымінальнага аўтарытэта-вымагальніка затрымалі ў Віцебску

наручники

У Віцебску затрыманы крымінальны аўтарытэт, які займаўся вымагальніцтвам. Пра гэта паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама. Затрыманне правялi супрацоўнікі МУС пры падтрымцы АМАП.

Раней неаднаразова судзімы 47-гадовы мужчына са сваім 32-гадовым змоўшчыкам з верасня 2015 гады па студзень бягучага з дапамогай пагрозаў і гвалту вымагалі 10 млн рублёў і матэрыяльныя каштоўнасці ў 34-гадовага жыхара Віцебска. Падставай быў нібыта доўг.

Вымагальнікі завалодалі часткай грошай і каштоўнасцяў.

У дачыненні да затрыманых узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 208 КК (вымагальніцтва ў складзе групы асоб).

Частка выкрадзенага канфіскавалі падчас ператрусаў. Накладзены арышт на аўтамабілі падазраваных.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі