Рэальныя даходы беларусаў скараціліся на 5,7%

рубль

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі, разлічваемыя за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў і скарэктаваныя на ўзровень інфляцыі, у студзені 2016 года ў параўнанні са студзенем 2015 года скараціліся на 5,7%.

Такія дадзеныя прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт.

У агульным аб’ёме даходаў на аплату працы прыйшлося 60%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, – 7,7%, пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву – 25,9%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы – 6,4%.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі