17 сакавіка

agatka

270 гадоў таму, 17 сакавіка 1746 года

Нарадзіўся музычны дзеяч ВКЛ нямецкага паходжання Ян Давід Голанд (1746-1827).

195 гадоў таму, 17 сакавіка 1821 года

Нарадзіўся каталіцкі дзеяч у Беларусі, святар Юзаф Абялевіч (1821-1882).

180 гадоў таму, 17 сакавіка 1836 года

Памёр адзін з лідараў паўстання 1830 года ў былым ВКЛ Ануфры Яцэвіч (1800-1836).

140 гадоў таму, 17 сакавіка 1876 года

Нарадзіўся беларускі габрэйскі мастак Майсей Ляйбоўскі (1876-1943).

65 гадоў таму, 17 сакавіка 1951 года

Памёр беларускі паэт-гумарыст, драматург Альберт Паўловіч (1875-1951).

25 гадоў таму, 17 сакавіка 1991 года

Адбыўся рэферэндум аб захаванні СССР.

1 год таму, 17 сакавіка 2015 года

Памёр беларускі доктар, вучоны Аляксандр Руцкі (1932-2015).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
17.03.2016 Каляндар|




Блогі