Брытанскі гісторык выявіў таемныя пазнакі ў 500-гадовай Бібліі
Гісторык Эял Палег выявіў таемныя пазнакі ў адной з першых друкаваных Біблій Англіі.
Нядаўна праведзены аналіз Лацінскай Бібліі, надрукаванай ў 1535 годзе, выявіў пазнакі, зробленыя ў 16-м стагоддзі ў эпоху Рэфармацыі.
Дадзеная Біблія захоўваецца ў рэзідэнцыі арцыбіскупа Кэнтэрбэрыйскага і з’яўляецца адным з сямі ацалелых асобнікаў.
Пры бліжэйшым разглядзе апынулася, што палі кнігі залепленыя шчыльнай паперай. Пры дапамозе Грэма Дэвіса, спецыяліста па трохмернай рэнтгенаграфіі, гісторыкам удалося атрымаць здымкі пазнак, не пашкодзіўшы пры гэтым старонкі кнігі.
Пазнакі, зробленыя на англійскай мове, з’яўляюцца выпіскамі з рэфарматарскай Бібліі Томаса Кромвеля. Зробленыя ў перыяд з 1539 па 1549 гады, у 1600 годзе яны былі схаваныя пад пластом шчыльнай паперы.
Як адзначае Палег, дадзеная знаходка пацвярджае канцэпцыю, згодна з якой Рэфармацыя была паступовым працэсам і што некаторы час святарамі адначасова выкарыстоўваліся і латынь, і англійская.
У канцы кнігі навукоўцы таксама выявілі даўгавую распіску, згодна з якой нейкі Джэймс Эліс Катперс (сярэднеангл. Cutpurse, «кішэннік») з Лондана абяцаў аддаць Ўільяму Шэфіну з Кале 20 шылінгаў, а ў выпадку нявыплаты доўгу яго чакала турма. Навукоўцам атрымалася выявіць, што Катперс быў павешаны ў ліпені 1152 года.
Па матэрыялах Fox News.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)