Медыкі: Дзіця пачынае адчуваць боль на 20-й тыдню развіцця

Паралельна з тым, як Сенат ЗША вывучае законапраект, які абараняе жыццё чалавека пачынаючы з 20-га тыдні цяжарнасці, медыцынскія эксперты працягваюць сцвярджаць, што дзеці на гэтым этапе адчуваюць боль і што іх жыццё павінна быць абаронена законам.

Закон аб абароне эмбрыёнаў, якія адчуваюць боль, забароніць правядзенне абортаў пачынаючы з 20-га тыдня цяжарнасці за выключэннем выпадкаў згвалтаванняў, інцэсту, ці калі жыццё маці знаходзіцца пад пагрозай.

Законапраект быў ухвалены Кангрэсам ў траўні мінулага года, але не атрымаў неабходных трох чвэрцяў галасоў у Сенаце. Адміністрацыя прэзідэнта Абамы ўжо абвясціла аб сваім намеры накласці на дадзены законапраект вета ў выпадку, калі ён атрымае адабрэнне Сената.

Падобныя законы ўжо былі прынятыя ў шэрагу штатаў краіны, напрыклад, у Паўднёвай Дакоце.

ЗША застаецца адной з сямі краін, у лік якіх уваходзяць Кітай, Паўночная Карэя і В’етнам, якія дазваляюць правядзенне абортаў пазней 20-га тыдня цяжарнасці.

Значным аргументам на карысць прыняцця новага закона з’яўляецца тое, што, як сцвярджаюць медыкі, на гэтай стадыі развіцця дзіця ўжо рухаецца, рэагуе на знешнія раздражняльнікі і адчувае боль.

Як адзначаюць медыкі, пры аперацыях на гэтай стадыі боль зародка ўжо прымаецца ў разлік акушэрамі і анестэзіёлагамі.

Па матэрыялах CNA.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі