Надзвычайнае здарэнне ў Гомелі: жыццё 4-гадовай дзяўчынкі, пацярпелай ад удару нажом, па-за небяспекай
Жыццё чатырохгадовай дзяўчынкі, якую напярэдадні ў Гомелі ўдарыў нажом 26-гадовы мужчына, па-за небяспекай. Лязо кухоннага нажа ня закранула ніводнага жыццёва важнага органа дзіцяці, паведаміў 17 сакавіка намеснік начальніка ўпраўлення Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Папкоў.
Зыходзячы з траекторыі руху нажа, можна сказаць, што дзіця абаранілі нейкія вышэйшыя сілы, сказаў ён.
Стан дзяўчынкі ўжо стабільны і ў лекараў няма боязі за яе жыццё. У яе бабулі, якая пацярпела, ратуючы ўнучку, пранікальнае раненне грудной клеткі. Урачы змагаюцца за яе жыццё.
Як паведамляла Крыніца, голы 26-гадовы гамяльчанін днём 15 сакавіка, уварваўшыся ў чужую кватэру, напаў з кухонным нажом на чатырохгадовую дзяўчынку і яе бабулю.
Па матэрыялах БЕЛТА
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
17.03.2016
Здарэнні|
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
Фотарэпартаж
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)