У пасажырскім цягніку Мінск-Брэст адбыўся пажар

мчс

16 сакавіка адбыўся пажар у машынным аддзяленні электравоза пасажырскага цягніка №607 Мінск – Брэст. Гэта здарылася каля вёскі Кабакі Бярозаўскага раёна на перагоне паміж станцыямі Бяроза-Картузская – Аранчыцы, паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС.

З 283 пасажыраў і 13 чалавек персаналу, якія былі ў цягніку, ніхто не пацярпеў.

Супрацоўнікі чыгункі патушылі агонь вогнетушыцелямі яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС. На месца здарэння накіравалі манеўровы цеплавоз для буксіроўкі пасажырскага саставу.

Затрымка цягніка склала 1 гадзіну 20 хвілін. Гэта не парушыла руху іншых складаў, паведамілі ва УМНС.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі