У Шчучыне дзяўчаты-каталічкі разважалі аб лёсе Панны Марыі

Шчучын, моладзь
У парафіі святой Тэрэзы Авільскай 13 сакавіка прайшла сустрэча для дзяўчат, арганізаваная манахіняй-салезіянкай сястрой Ірэны Барцэвіч FMA.

Сустрэча для дзяўчат, арганізаваная ў піярскім кляштары, прысвячалася разважанням пра Марыю і яе прыклад у наследаванні Хрысту. Акром канферэнцыі, дзяўчаты ўдзельнічалі гульнях, а на заканчэнне сустрэчы – у Святой Імшы, паведамляе catholic.by.

У Салігорску святар – арганізатар моладзевых летнікаў – падзяліўся досведам

У Салігорску ў праваслаўным кафедральным саборы Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы 10 сакавіка адбылася сустрэча членаў моладзевага брацтва святых Пятра і Фяўронні з іерэем Алегам Абрамовічам – настаяцелем Траецкага храма ў вёсцы Салтанаўшчына ў Нясвіжскім раёне, які вядомы ў якасці наватара-арганізатара праваслаўных моладзевых лагераў.

Святар падзяліўся досведам і напрацоўкамі, запатрабаванымі не толькі ў Нясвіжскім благачынні, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі