18 сакавіка

Eduards_Volters

160 гадоў таму, 18 сакавіка 1856 года

Нарадзіўся этнограф, фалькларыст, даследчык Беларусі, Латвіі і Літвы, сын пастара Эдуард Вальтэр (1856-1941).

135 гадоў таму, 18 сакавіка 1881 года

Памёр беларускі ўніяцкі святар, праваслаўны архіепіскап Мінскі Міхаіл (Галубовіч; 1803-1881).

95 гадоў таму, 18 сакавіка 1921 года

Рыжская мірная дамова паміж Расіяй і Польшчай, якая падзяліла Беларусь паміж гэтымі краінамі.

35 гадоў таму, 18 сакавіка 1981 года

Памёр беларускі і ўкраінскі праваслаўны святар, мітрапаліт усяе Амерыкі і Канады Ірыней (Бекіш; 1892-1981).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
18.03.2016 Каляндар|




Блогі