50 рыбакоў апынуліся адрэзанымі ад берага на Мінскім моры
Удзень 17 сакавіка каля 50 рыбакоў апынуліся адрэзанымі ад берага на Мінскім моры з-за таго, што на лёдзе вадаёма ўтварылася паўмятровая расколіна.
Гэта адбылося ў раёне гасцініцы «Юнацтва», насупраць выратавальнай станцыі «Заслаўе-2».
Як паведаміў галоўны вадалазны спецыяліст Мінскай арганiзацыi Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання Дзяніс Чашун, каля 13,50 вялікія расколіны на лёдзе заўважылі супрацоўнікі станцыі. Яны выратавалі частку рыбакоў, якія былі на лёдзе, а астатнія аматары лоўлі апынуліся адрэзанымі ад берага. Іх пазней таксама выратавалі.
Выратавальныя аперацыі групы ОСВОД завяршылі каля 16.45. Ніхто з рыбакоў не пацярпеў.
У МНС Беларусі паведамілі, што ў 15:02 17 сакавіка начальнік выратавальнай станцыі Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання праінфармаваў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Мінскага раённага падраздзялення, што на крызе, забытай ужо ад берага, знаходзяцца людзі.
Калі ратавальнікі прыбылі, высветлілася, што недалёка ад вёскі Ганолес на Заслаўскім вадасховішчы лёд адышоў ад берага на 3 – 10 метра і на крызе апынуліся 5 чалавек.
Работнікі ратавальнай станцыі да таго моманту ўжо знялі чацвярых з лёду. Пятага з дапамогай выратавальнай дошкі даставілі на бераг сотрудики МНС.
Медыцынская дапамога рыбакам не спатрэбілася.
Па матэрыялах МНС Беларусі і агенцтва «Мiнск -Навіны»
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)