Двум ксяндзам з Польшчы не дазволілі служыць у Беларусі

ksiondz

У снежні 2015 года двум каталіцкім ксяндзам з Польшчы, якія былі запрошаныя на служэнне ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, адмовілі ва ўездзе ў Беларусь. Пра гэта Krynica.info паведамілі ў праваабарончай арганізацыі Forum18 са спасылкай на прэс-сакратара Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў Беларусі Юрыя Санько.

Паводле яго, заяўка на візу аднаго святара пераглядаецца, таму яшчэ застаецца шанец, што яму дазволяць служыць у Беларусі.

“Робіцца ўсё цяжэй замежным ксяндзам прыязджаць у Беларусь”, — падкрэсліў ксёндз Юрый Санько.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі