Курды абвесцілі аб стварэнні аўтаноміі на поўначы Сірыі

Пешмерга
Сірыйскія курды, частка якіх ваюе ў шэрагах курдскага апалчэння “Пешмерга” з “Ісламскай дзяржавай”, 17 сакавіка абвесцілі аб стварэнні федэратыўнага раёна на поўначы Сірыі.

З ініцыятывай стварэння аўтаноміі выступіла партыя “Дэмакратычны саюз”, якая правяла з’езд з 200 дэлегатаў – не толькі курдаў, так і жывучых на поўначы Сірыі арабаў, асірыйцаў, туркменаў, чаркесаў і армянаў, паведамляе ru.euronews.com.

Дэлегаты з’езда заявілі, што што не замахваюцца на тэрытарыяльную цэласнасць Сірыі і маюць намер увайсці ва “урад, які будзе створаны па выніках міжсірыйскіх перамоваў у Жэневе”.

Федэратыўны раён вырашана назваць Ражава і аб’яднаць тры анклавы пражывання курдаў на поўначы Сірыі – Кабані, Джазіру і Афрын.

На міжсірыйскіх перамовах у Жэневе дыскусія аб федэралізацыі краіны не прадугледжаная.

Урад Асада катэгарычна супраць стварэння курдскага федэратыўнай раёна, у гэтым пытанні такога ж гледзішча прытрымліваецца дэлегацыя сірыйскай ўзброенай апазіцыі, якая таксама ваюе і з Асадам, і з ІДІЛ.

Турцыя ў адказ на заяву з’езда нагадала, што абвесціла любыя курдскія фарміраванні тэрарыстычнымі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
18.03.2016 У свеце| Тэгі: ,




Блогі