Мінгандлю: гандлёвыя тэрміналы рыхтуюць да дэнамінацыі

минторг

Мінгандаль Беларусі папярэджвае, што ў сувязі з маючай адбыцца дэнамінацыяй ААТ “Банкаўскі працэсінгавы цэнтр” з 9 сакавіка праводзіць неабходныя работы.

Цэнтр ўносіць змены на тэрмінальнае абсталяванне ў арганізацыях гандлю і сэрвісу. Як паведамляецца на сайце міністэрства гандлю, пасля ўнясення змяненняў пры правядзенні аперацыі на экране тэрмінальнага абсталявання будзе дадаткова выводзіцца запыт на выбар валюты плацяжу. Пры гэтым магчымасць правядзення аперацый у новай валюце плацяжу  BYN да 1 ліпеня 2016 года будзе заблакаваная.

У Беларусі 1 ліпеня 2016 года будзе праведзена дэнамінацыя ў маштабе 10000: 1.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі