Мітрапаліт Павел здзейсніў пострыгі ў жаночых манастырах Полацка, Гродна і Мінска

Павел
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, 17 сакавіка ўзначаліў вялікае павячэр’е з чытаннем Вялікага канона прапачэснага Андрэя Крыцкага ў Крыжаўзвіжанскім саборы праваслаўнага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ў Полацку.

Па заканчэнні богаслужбы Патрыяршы Экзарх здзейсніў пострыг у манахіні трох інакіняў, у інакіні – чатырох паслушніц, паведамляе church.by.

Напярэдадні мітрапаліт Павел ўзначаліў вялікае павячэр’е з чытаннем канона Андрэя Крыцкага ў саборы Раства-Багародзічнага жаночага манастыра ў Гродна, здзейсніўшы па заканчэнні богаслужбы пострыг у манахіні двух інакіняў манастыра.

15 сакавіка ў Мінску пасля завяршэння вялікай вячэрні ў храме Дзяржаўнага абраза Божай Маці Елісавецінскага жаночага манастыра мітрапаліт Павел здзейсніў пострыг у манахіні чатырох інакіняў і ў інакіні  – трох паслушніц, а таксама дабраславіў на пачатак послуху трох новых насельніц манастыра.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі