У Мiнску зноў адбыўся пажар у кабельным калектары на Нямізе

чп

У Мiнску зноў адбыўся пажар у кабельным калектары на Нямізе. Як паведаміў у твітэр-акаўнце прэс-сакратар Мінскага гарадскога УМНС Віталь Дэмбоўскі, службу МНС аб узгаранні апавясцілі ў 20.16.

На месца здарэння выехалі супрацоўнікі МНС, прадстаўнікі энергослужбы, кабельных сетак і іншых арганізацый.

У 21.57 пажар ліквідавалі. Па iнфармацыі МНС, людзі не пацярпелі.

Устанаўліваюцца прычыны ўзгарання.

Да гэтага пажар на гэтым калектары адбыўся ў снежні 2015 года. Ўнутры яго знаходзяцца камунікацыі каля 20 арганізацый.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі