У Сеціве набірае папулярнасць ролік, як праваслаўныя святары чытаюць “Магутны Божа” (відэа)
У сацыяльных сетках пашыраецца відэа, на якім маладыя праваслаўныя святары з Гродна на беразе Нёмана ля Каложскай царквы чытаюць верш Наталлі Арсенневай “Магутны Божа”.
Ролік прадстаўлены на абвешчаны парталам TUT.BY конкурс, прызам якога стануць 30 тамоў беларускай класікі. Партал прымеркаваў конкурс да Дня роднай мовы, кнігі прадаставіла выдавецтва «Папуры», паведамляе t-styl.info.
Гродзенскія святары вырашылі выйграць прыз, каб перадаць кнігі ў бібліятэку катэдральнага Пакроўскага сабора.
«”Магутны Божа” Наталлі Арсенневай у нас ведае на памяць кожны клірык. Асабліва тыя, хто спявае ў хоры. Ім ужо не першы год адкрываюць фестываль “Каложскі благавест”. Нам здалося, што ў нашых вуснах найбольш арганічна будзе глядзецца менавіта верш-малітва», – распавядае дыякан Дзмітрый Паўлюкевіч, якія чытае верш на відэа.
«Дзе ж яшчэ маліцца i чытаць пра Беларусь, як не ля Каложы – найстаражытнейшага храма нашай Радзімы», – дадае дыякан Дзмітрый Паўлюкевіч.
Дзмiтрыю Паўлюкевічу дапамаглі сваімі галасамі дыякан Аляксандр Калацкi, святар Віктар Калацкі і панамар Антось Федасееў. Здымаў ролік рэжысёр Аляксандр Ганец, заснавальнік гродзенскай кінастудыі «Акропаліс».
У сакавіку TUT.BY абвесціць пераможцаў конкурса.
Верш «Магутны Божа», напісаны паэткай і дзяячкай беларускага нацыянальнага руху Наталляй Арсенневай у 1943 годзе, стаў духоўным гімнам Беларусі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)