19 сакавіка

jazep

Урачыстасць Святога Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Адзначаецца паводле грыгарыянскага календара.

575 гадоў таму, 19 сакавіка 1441 года

Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі, Папскі легат для Польшчы, ВКЛ і Інфлянтаў Ісідар прыбыў у Маскву, дзе неўзабаве быў арыштаваны за падтрымку уніі.

405 гадоў таму, 19 сакавіка 1611 года

У Маскве распачалося паўстанне супраць літвінска-польскага гарнізону.

95 гадоў таму, 19 сакавіка 1921 года

Нарадзіўся беларускі гісторык права, грамадскі дзеяч Язэп Юхо (1921-2004).

85 гадоў таму, 19 сакавіка 1931 года

Нарадзіўся беларускі гісторык, літаратуразнавец Генадзь Кісялёў (1931-2008).

10 гадоў таму, 19 сакавіка 2006 года

Адбыліся прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
19.03.2016 Каляндар|




Блогі