Еўрасаюз прыняў умовы Эрдагана па ўцекачах
Прэзідэнт Еўрапейскага савета Дональд Туск 18 сакавіка паведаміў пра тое, што падчас саміту па міграцыйным крызісе Турцыя і кіраўнікі ўрадаў краінаў-чальцоў Еўрасаюза ўзгаднілі сумесны план дзеянняў, прыняўшы вылучаныя дзесяццю днямі раней прапановы Эрдагана.
З гэтага часу ўсе нелегальныя мігранты, якія прыбылі ў Грэцыю з Турцыі, пасля 20 сакавіка будуць вернутыя назад. Турцыя заявіла, што фактычнае вяртанне ўцекачоў у Турцыю пачнецца 4 красавіка, паведамляе ВВС.
У абмен на кожнага сірыйца, вернутага ў Турцыю, ЕС абавязваецца прымаць грамадзяніна Сірыі, які ўжо знаходзіцца ў гэтай краіне.
“Спадзяюся, гэта пагадненне будзе заслугоўваць даверу, – кажа грэчаскі прэм’ер Алексіс Цыпрас. – Яно дазволіць скараціць або спыніць нелегальную высадку на грэчаскія выспы”.
Згодна з рашэннямі саміту, да 72 тысячаў сірыйскіх мігрантаў, якія знаходзяцца ў Турцыі, будуць размешчаныя ў краінах Еўрасаюза, а Турцыя атрымае шматмільярдную фінансавую дапамогу на размяшчэнне ўцекачоў унутры краіны.
Таксама будуць паскораныя перамовы аб прыёме Турцыі ў ЕС.
Па словах турэцкага прэм’ер-міністра Ахмета Давутаглу, рашэнне саміту можна называць гістарычным: “Сёння мы зразумелі, што Турцыя і ЕС маюць агульны лёс, агульныя выклікі і агульную будучыню”.
На сённяшні дзень каля сарака тысячаў мігрантаў застаюцца ў Грэцыі, не маючы магчымасці працягнуць шлях у краіны паўночнай Еўропы з-за закрыцця межаў Македоніяй і шэрагам балканскіх краінаў, а таксама Аўстрыяй.
Міністр унутраных справаў Грэцыі Панаёціс Курубліс параўнаў па ўмовах пражывання цэнтр часовага ўтрымання блізу грэцкага пасёлка Ідамені на мяжы з Македоніяй з канцлагерам часоў нацысцкай Германіі.
Міжнародныя праваабаронцы: Дамоўленасць ЕС і Турцыі бесчалавечная
Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Amnesty International” назвала бесчалавечнымі ўзгодненыя напярэдадні на саміце ЕС прынцыпы вяртання ў Турцыю ўцекачоў, якія дабраліся да грэчаскіх выспаў, паведамляе politrussia.com.
Як адзначыла дырэктар прадстаўніцтва “Amnesty International” пры Еўрасаюзе Іверна МакГоўан, “Еўрасаюз і лідэры Турцыі апусціліся да новага нізкага ўзроўню – сапраўднага гандлю людзьмі, несумленных і дробязных таргоў, далёкіх ад правоў і годнасці прадстаўнікоў аднаго з самых безабаронных народаў на планеце”.
У арганізацыі моцна занепакоеныя тым, што Еўрасаюз лічыць Турцыю бяспечнай краінай для размяшчэння мігрантаў. Праваабаронца адзначыла, што ў Турцыі да ўцекачоў ставяцца вельмі дрэнна, умовы іх утрымання жудасныя. Пры нязначнай правіннасці мігрантаў неадкладна высылаюць з краіны.
“Шмат хто з нас, якія выступаюць за справядлівасць, волю і годнасць, прыйшлі ў жах, даведаўшыся, што кожны сірыец, які рызыкаваў сваім жыццём у лядачай лодачцы, прыбыўшы ў Грэцыю, будзе высланы назад і абмяняны на іншага сірыйца, – кажа Іверна МакГоўан. – Гэта маральна непрымальнае рашэнне, бо гуманнасць на такіх умовах – гэта ніякай гуманнасці”.
Праваабаронцы таксама абвінавачваюць Эўрасаюз у цынічнай спробе купіць у Турцыі згоду на прыём уцекачоў за некалькі мільярдаў еўра і адмену візаў для яе грамадзянаў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- Сканфіскавалі «Малітву за Беларусь» 09.08.2022 17:00
- У Магілёве з’явіўся помнік Георгію Каніскаму 09.08.2022 15:25
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)