Епіскап Стэфан узяў удзел ва ўборцы крыніцы
Епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан і кіраўнік адміністрацыі гомельскага Чыгуначнага раёна 19 сакавіка ўзялі ўдзел у “суботніку” па добраўпарадкаванні цудатворнай «Казанскай крыніцы» паміж двума мікрараёнамі горада, пра які з 90-х гадоў клапоцяцца манахіні Ціхвінскай мясціны.
Пяць разоў на год ў крыніцы асвячаецца вада, гараджане лічаць яго гаючым, асабліва шмат людзей збіраецца тут у дні святаў. Паводле распараджэння епіскапа Стэфана, ля крыніцы будзе ўзведзеная капліца з добраўпарадкаванай акунальняй, паведамляе eparhiya.by.
Напярэдадні ўдзел у мітынгу-рэквіеме з нагоды 98-годдзя стварэння ўнутраных войскаў МУС у вёсцы Пакалюбічы ў Гомельскім раёне ля помніка воінам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне, прыняў настаяцель гомельскага Міхайлаўскага храма протаіерэй Ігар Альшанаў, які нагадаў словы Цыцэрона: «Нам дадзенае кароткае жыццё, але памяць аб аддадзеным за добрую справу жыцці вечная”.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)