Маладыя пяцідзясятнікі Салігорскага раёна сабраліся на супольнае служэнне
У вёсцы Хорастава ў Салігорскім раёне 12 сакавіка прайшло з’езднае моладезвае служэнне вернікаў цэркваў пяцідзесятнікаў рэгіёна з удзелам моладзевага служыцеля памеснай царквы ХВЕ Рамана Ярмаковіча, моладзевага служыцеля Віталя Караніхі і моладзевага служыцеля Максіма Букаціна з Мінска.
На сустрэчу сабралася больш за 80 чалавек, у служэнні ўдзельнічала група музычнага праслаўлення «Абуджэнне» з Салігорска, паведамляе cxbe.by.
У гэты ж дзень у мінскай царкве пяцідзесятнікаў “Благадаць” адбылася сустрэча студэнтаў, на якую сабраліся каля 50 чалавек. Моладзевы служыцель Вячаслаў Кот ўзначаліў агульную малітву, пасля чаго гутарка працягнулася за трапезай. Удзельнікі сустрэчы паглядзелі фільм «Выратаванне», зняты моладдзю царквы, а таксама ролік “6 тысяч пунктаў для неба», паведамляе grace.by.
Напярэдадні ў царкве прайшоў тэматычны жаночы вечар «Наблізьцеся да Бога, і наблізіцца да вас», на пачатку якога чалец жаночага служэння Анастасія Кісляк заклікала сясцёр па веры адцягнуцца ад мітусні і клопатаў і накіраваць усе свае думкі да Бога.
Удзел у вечарыне ўзялі госці з царквы “Віфанія” – Валянціна Дзерман падзялілася досведам пераадолення непаразумення ў сям’і, пастар царквы Яўген Грышкевіч распавёў на прыкладзе біблейскіх гераінь Ганны і Фэнаны, як правільна рэагаваць на насмешкі людзей над вернікамі.
Чальцы мінскай царквы “Гефсіманія» 13 сакавіка наведалі памесную царкву ў Лагойску, дзе ў гэты дзень пастар Мікалай Булат прапаведаваў на тэму “Усё рабіце, як для Госпада”, пасля чаго госці падзяліліся сведчаннямі сваёй веры, паведамляе geth.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)