Іракскія семінарысты сталі дыяканамі ў лагеры для бежанцаў

Пасля таго, як Каракошская каталіцкая семінарыя была расфармаваная з-за атакі ІДІЛ у 2014 годзе, чатыры іракскія семінарысты вырашылі не здавацца і працягнулі свой шлях да сану святароў. 19 сакавіка яны былі высвечаны ў дыяканы ў касцёле ў лагеры для бежанцаў у горадзе Эрбіл.

Студэнты Каракошской семінарыі былі вымушаныя пакінуць горад пасля нападу баевікоў ІДІЛ 6 жніўня 2014 годзе. Студэнтаў адправілі працягнуць навучанне ў семінарыю Аль-Шарфа ў горадзе Харыса ў Ліване.

Па завяршэнні навучання семінарысты вярнуліся ў Ірак і заявілі пра свой намер несці служэнне ў лагеры для бежанцаў.

Як заўважыў кс. Джалоха, пробашч храма ў Эрбіле, 90% вернікаў у горадзе з’яўляюцца бежанцамі.

Адзін з семінарыстаў выказаў сваю ўпэўненасць у тым, што нягледзячы на ​​бушуючы ў краіне канфлікт, многія іракцы хочуць застацца дома і дапамагаць бліжнім.

Па матэрыялах  CNA.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі