Расклад богаслужбаў у Пасхальны Трыдуум у парафіях Мінска

вялікдзень 6
Апублікаваны расклад богаслужбаў у парафіях Мінска ў Пасхальны Трыдуум.

Пасхальная вігілія з трансляцыяй на тэлеканале «Беларусь 1» пачнецца ў 21.45 з мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, паведамляе catholic.by.

Архікатэдральная парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі

Вялікі чацвер: 10.00 (Імша Хрызма), 19.00 (Імша Вячэры Пана)

Вялікая пятніца: 19.00 (літургія Мукі Пана)

Вялікая субота: святая Імша ў 21.45 (з трансляцыяй на тэлеканале «Беларусь 1»). У гэты дзень з 8.00 да 18.00 кожныя паўгадзіны будуць асвячацца велікодныя стравы. У 9.00 асвячэнне страў здзейсніць мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.  Вялікдзень: святая Імша ў 7.00 (рэзурэкцыйная), 11.30, 13.00, 18.30

Велікодны панядзелак: святая Імша ў 7.15 (з трансляцыяй на Першым канале Беларускага радыё), 8.00, 12.00, 18.30

Парафія Маці Божай Будслаўскай (Каменная Горка)

Вялікі чацвер: 19.00 (Імша Вячэры Пана)

Вялікая пятніца: 19.00 (літургія Мукі Пана)

Вялікая субота: святая Імша ў 20.30

Вялікдзень: святая Імша ў 7.00 (рэзурэкцыйная), 10.00

Парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы

Вялікі чацвер: 19.00 (Імша Вячэры Пана)

Вялікая пятніца: 19.00 (літургія Мукі Пана)

Вялікая субота: святая Імша ў 21.00

Вялікдзень: святая Імша ў 7.00 (рэзурэкцыйная), 9.00, 11.00, 17.00

Парафія святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл)

Вялікі чацвер: 19.00 (Імша Вячэры Пана)

Вялікая пятніца: 19.00 (літургія Мукі Пана)

Вялікая субота: святая Імша ў 20.00

Вялікдзень: святая Імша ў 7.30 (рэзурэкцыйная), 11.00, 13.00, 15.00, 17.00, 19.00, 21.00.

Парафія Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыя)

Вялікі чацвер: 19.00 (Імша Вячэры Пана)

Вялікая пятніца: 18.00 — Крыжовы шлях, 19.00 — літургія Мукі Пана

Вялікая субота: святая Імша ў 21.00

Вялікдзень: святая Імша ў 7.00 (рэзурэкцыйная), 10.00, 14.00, 18.00

Велікодны панядзелак: святая Імша ў 10.00, 19.00

Парафія Божага Цела

Вялікі чацвер: 19.00 — Імша Вячэры Пана, чуванне пры цямніцы Пана да 22.00

Вялікая пятніца: інсцэніраваны Крыжовы шлях вакол капліцы — 18.00, затым — літургія Мукі Пана, адарыцыя святога Крыжа, начное чуванне

Вялікая субота: святая Імша ў 20.00, асвячэнне велікодных страў з 10.00 да 18.30 (кожныя паўгадзіны)

Вялікдзень: святая Імша ў 7.00 (рэзурэкцыйная), 9.00, 12.00, 19.00

Парафія Святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ (Кунцаўшчына):

Вялікі чацвер: 19.00 — Імша Вячэры Пана, затым — адарацыя да 22.00

Вялікая пятніца: 18.30 — Крыжовы шлях, 19.00 — літургія Мукі Пана, затым — адарацыя святога Крыжа да 22.00

Вялікая субота: святая Імша ў 21.00, пасля Імшы — начное чуванне. У гэты дзень асвячэнне велікодных страў у парафіі будзе праходзіць кожную гадзіну з 10.00 да 18.00 (у 10.00 асвячэнне страў здзейсніць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч)

Вялікдзень: святая Імша ў 6.00 (рэзурэкцыйная), 10.30, 12.00.

Парафія святых апосталаў Пятра і Паўла і святога Яўгена дэ Мазэно

Вялікі чацвер:  19.00 — Імша Вячэры Пана, пасля да 22.00 — адарацыя

Вялікая пятніца: 19.00 — літургія Мукі Пана, пасля — адарацыя святога Крыжа да 22.00

Вялікая субота: 10.00 – 12.00 і 15.00-21.30 — адарацыя, кожную гадзіну — асвячэнне велікодных страў. 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці, святая Імша ў 22.00.

Вялікдзень: святая Імша ў 11.00, 18.00

Расклад богаслужбаў у іншых мінскіх парафіях удакладняецца.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі