У Мінску паўтарылі ўваход Гасподні ў Ерусалім (фотарэпартаж)

Каталіцкі Касцёл, як і шэраг іншых хрысціянскіх канфесій, 20 сакавіка адзначаў Пальмовую (Вербную) нядзелю – дзень, калі Езус урачыста на восліку ўехаў у Ерусалім пад радасныя вітанні гараджанаў. Па традыцыі, на ўспамін тых падзеяў людзі нарыхтоўваюць галінкі пальмаў, альбо, што характэрна для нашай краіны, вербы.

Мы схадзілі да архікатэдральнага касцёла ў Мінску, дзе ўжо некалькі гадоў прысутнічае жывы вослік, які ўдзельнічае ў невялікім тэатралізаваным дзеянні на ўспамін тых падзеяў.

Праз усю вуліцу цягнуліся месцы, дзе прадаваліся галінкі. З пластмасавымі ўпрыгожваннямі, чыстыя, пераплеценыя сухімі раслінамі і шматлікія іншыя.

Фота Paval Hadzinski

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі