Невядомы сярод белага дня спрабаваў абрабаваць краму ў Бабруйску

фоторобот

У Бабруйску 21 сакавіка невядомы мужчына, пагражаючы прадаўшчыцы гвалтам, спрабаваў скрасці выручку ў краме “Кветкавая сімфонія”.

Ва УУС Магілёўскага аблвыканкама паведамілі, што ў 12.20 у краму па вуліцы 50 гадоў ВЛКСМ зайшоў мужчына ў сонцаахоўных акулярах ў фіялетавай аправе і запатрабаваў ад прадаўшчыцы выручку. Тая паспела націснуць трывожную кнопку і гэта спалохала рабаўніка.

Мужчына аб’яўлены ў вышук. Яму на выгляд 25-35 гадоў, рост каля 180 сантыметраў, цёмна-русыя доўгія валасы, няголены, хударлявы, быў шэрай куртцы, шэрых джынсах.

Тых, у каго ёсць інфармацыя аб iм, просяць паведаміць па тэлефонах 8-029-607-65-28, 8-033-628-97-73, 8-0225-78-28-45 альбо 102. Ўзнагароджанне і прыватнасць гарантуюцца.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі