З-за тэрактаў у Бруселі адмянілі паседжанне камітэта Еўрапарламента па Беларусі

Брусель, беларусы
Беларуская дэлегацыя ў поўным складзе (Віталь Рымашэўскі, Мікола Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Анатоль Лябедзька, Юрась Губарэвіч, Наталля Радзіна, Ірына Вештард, Андрэй Бастунец, Улад Вялічка, Таццяна Караткевіч і Аляксей Янукевіч) 22 сакавіка ў Бруселі ўзяла ўдзел у працоўным паседжанні Еўранэсту па Беларусі.

“За выключэннем асобнай думкі адной арганізацыі наша пазіцыя была супольнай: правядзенне свабодных і справядлівых выбараў мусіць быць умовай для фінансавай падтрымкі і палітычнай супрацы ЕС і беларускіх уладаў. Хутка адбудзецца пленарнае паседжанне сесіі Еўранэст, у якім таксама возьмуць удзел дэмакратычныя сілы з Беларусі”, – кажа сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, паведамляе bchd.info.

“На жаль, сусветнае зло вельмі часта гуляе на руку рэжыму ў Беларусі”, – дадае Віталь Рымашэўскі, паведамляючы, што з-за тэрактаў у Бруселі адменена паседжанне камітэту Еўрапарламенту па замежных справах, на якім планавалася прадставіць супольную пазіцыю беларускіх дэмакратычных сілаў.

З-за тэрактаў у беларускай дэлегацыі могуць узнікнуць праблемы з вылетам у Беларусь.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі