Лукашэнка зацвердзіў гранічна дапушчальныя тарыфы ў 2016 годзе на 14 відаў ЖКП

жку

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў гранічна дапушчальныя тарыфы ў 2016 годзе на 14 відаў жыллёва-камунальных паслуг. 23 сакавіка кіраўнік дзяржавы падпісаў указ №107 «Аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, што аказваюцца насельніцтву».

Згодна з указам, зменены шэсць тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі, паведамілі ў прэс-службе.

Так, тарыфы на паслугі водазабеспячэння паменшаны ў 1,7 разы (з 4765,9 да 2790 рублёў за 1 кубаметр, водаадвядзення — больш чым у 2,2 разы (з 4148,8 да 1863 рублёў за 1 кубаметр).

Устаноўлены гранічны тарыф па тэхабслугоўванню запорно-перагаворных прылад дамоў (кодавыя дзверы, дамафоны) у памеры 9100 рублёў на адну кватэру (тарыфу раней не было).

Таксама зменены падыходы да налічэння за тэхабслугоўванне ліфта, уборку дапаможных памяшканняў жылога дома, электраэнергію на асвятленне месцаў агульнага карыстання, працу дапаможнага абсталявання ў залежнасці ад колькасці грамадзян, якія пражываюць у кватэры .

Указ распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2016 года. 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі