Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Юрый Касабуцкі дабраславяць велікодныя стравы

яйкі
У Вялікую суботу, 26 сакавіка, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі наведаюць шэраг парафіяў, каб напярэдадні Вялікадня дабраславіць стравы на велікодны стол, паведамляе catholic.by.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведае наступныя парафіі:

09.00 – архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

10.00 – парафія Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (вул. Матусевіча, 80)

10.45 – парафія Маці Божай Будслаўскай (Кунцаўшчына; ст. метро Каменная Горка)

11.30 – парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (м-н Сухарава)

12.15 – парафія Узвышэння Святога Крыжа (вул. Кальварыйскі праезд, 1)

13.00 – парафія Найсвяцейшай Тройцы (Залатая Горка, пр. Незалежнасці, 44а)

13.45 – парафія Божага Цела (вул. Герасіменкі, 6)

15.00 – парафія Маці Божай Успамогі Хрысціянаў (Бараўляны)

 

Біскуп Юрый Касабуцкі:

09.30 – парафія Маці Божай Ружанцовай (в. Ракаў)

11.00 – парафія Св. Антонія (м-н Малінаўка; пр-т газеты «Звязда», 18)

12.00 – парафія Маці Божай Ружанцовай (м-н Лошыца, вул. Гашкевіча, 1)

13.00 – парафія Хрыста Збаўцы (м-н Шабаны, вул. Арджанікідзэ, 6)

13.45 – парафія Св. Яна Хрысціцеля (м-н Серабранка, вул. Пляханава, 28)

15.00 – парафія Св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл, пл. Незалежнасці, 15)

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі