МУС прапаноўвае зрабіць больш жорсткімі закон для барацьбы з насваем
МУС Беларусі выступае з ініцыятывай зрабіць больш жорсткімі закон для барацьбы з насваем. Пра гэта 23 сакавіка паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Васіль Лосіч.
МУС прапаноўвае ўвесці штраф да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй тавару і транспартных сродкаў і дапоўніць КаАП новымі артыкуламі аб адказнасці за захоўванне, ужыванне, перасоўванне і рэалізацыю некурыльных тытунёвых сумесяў.
Васіль Лосіч адзначыў, што рашэнню спрыялі вынікі нядаўняга грамадскага абмеркавання пытанняў лібералізацыі адміністрацыйнага заканадаўства. Было шмат прапаноў ад грамадзян менавіта ў дачыненні да насвая, людзi абураліся адкрытай гандлем ім у грамадскіх месцах.
Паводле звестак МУС, аб’ёмы паставак насвая ў Беларусь растуць і за апошнія тры гады было канфіскавана больш за 4,5 тон.
Па матэрыялах БЕЛТА
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)