У гомельскай бібліятэцы адтварылі атмасферу парыжскага праваслаўя

Savva
У Гомелі 22 сакавіка наведвальнікі «Музея аўтографа» у Гомельскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Аляксандра Герцэна акунуліся ў атмасферу рускага Парыжа пачатку ХХ стагоддзя.

Першы дзень працы выставы “Праваслаўная літаратура рускага замежжа», арганізаванай насельнікамі Мікольскага мужчынскага манастыра, суправаджала музыка ў выкананні трыо акардэаністаў з Гомельскага каледжа мастацтваў, паведамляе eparhiya.by.

У аснову экспазіцыі выставы ўвайшлі выданні “Веснік РХД», афіцыйным прадстаўніком якога з’яўляецца манастыр, падораныя кіраўніком выдавецтва Даніілам Струвэ. Наведвальнікі ўбачылі ўнікальныя выданні працаў протаіерэя Сергія Булгакава, а. Васіля Зянькоўскага, протаіерэя Георгія Флароўскага, маці Марыі (Скабцовай), Сямёна Франка, Льва Шэстава, Антона Карташава, а таксама аўтараў больш позняй хвалі эміграцыі – епіскапа Касіяана (Безабразова), протаіерэя Аляксандра Шмемана, Аляксандра Салжаніцына.

Часткай экспазіцыі стала фотавыстава – справаздача аб падарожжы манахаў Мікольскага манастыра па кнігі ў Парыж з краявідамі манастыра Тэзэ, рускіх могілак Сэн-Жэнеўеў-дэ-Буа, праваслаўнага жаночага манастыра ў Бюссі-ан-От.

Адкрываючы выставу, намеснік Мікольскага мужчынскага манастыра архімандрыт Амвросій (Шаўцоў) нагадаў, што «для многіх нашых суайчыннікаў, якія прыйшлі ў царкву ў пачатку дзевяностых, адзіна даступным духоўным чытаннем былі кнігі, якія паступалі з замежных праваслаўных выдавецтваў і, у прыватнасці, выдавецтва YMCA-PRESS, прадстаўленага на нашай выставе».

Архімандрыт Сава (Мажука) распавёў пра рарытэтныя выданні і іх аўтараў, а таксама пракаментаваў фатаздымкі. У завяршэнне быў паказаны ўнікальны фільм, які дае магчымасць убачыць айца Сергія Булгакава, маці Марыю (Скабцову) і іншых дзеячаў рускай эміграцыі.

У гэты ж дзень адбылася прэзентацыя кнігі-альбома «Гомельшчына унікальная», выдадзенага газетай «Гомельская праўда». Удзел у прэзентацыі ўзяў клірык Петрапаўлаўскага кафедральнага сабора протаіерэй Аляксандр Лапушанскі, які адзначыў, што “друкаванае слова таксама можа быць служэннем царквы, пры гэтым не абавязкова на старонках газеты размаўляць менавіта аб рэлігійных рэчах. Важна звяртацца да беларускай культуры, якая адлюстроўвае вялікую хрысціянскую спадчыну”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі